Намеснік міністра Аксана Канстанціновіч сустрэлася з гімназістамі (Маларыцкі раён)

Напрыканцы кожнага месяца для вучняў VIII-XI класаў агульнаадукацыйных устаноў адукацыі і ва ўстановах прафесійнай адукацыі краіны праводзіцца адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. На яго запрашаюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутаты. 
Тэма апошняга адзінага дня інфармавання, які ва ўстановах адукацыі прайшоў на гэтым тыдні, − “Я − будучы выбаршчык”. На сустрэчу да вучняў раённай гімназіі завітала намеснік міністра Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аксана Канстанціновіч, намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Лаўрэенка.
Падчас сустрэчы размова ішла пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, маладзёжны парламентарызм. Аксана Валер’еўна таксама адказала на пытанні гімназістаў.
 
Вучняў установы адукацыі цікавіла, напрыклад, якім чынам адбываецца вылучэнне канддатаў у дэпутаты  Палаты прадстаўнікоў, за колькі дзён да афіцыйнага пачатку выбараў можна прагаласаваць, ці існуюць ўзроставыя абмежаванні ўступлення ў Маладзёжны парламент, як адбываюцца выбары ў Маладзёжную палату, прадстаўнікі якіх грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый уваходзяць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, як адбываюцца выбары ў Савет Рэспублікі і інш.
                                                                                Мікалай НАВУМЧЫК.
Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий